Рус Бел Eng 中文

Аляксандр Багдановіч атрымаў статус Зорнага пасла ІI Еўрапейскіх гульняў

Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2008 года па веславанні на байдарках і каноэ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Аляксандр Багдановіч стаў «Зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», паведамілі ў прэс-службе дырэкцыі гульняў.

Бабруйчанін падкрэсліў, што для яго вялікі гонар атрымаць гэты статус. «З задавальненнем буду папулярызаваць маштабныя спаборніцтвы, якія пройдуць у Мінску у 2019 годзе, і прыкладу ўсе намаганні, каб выканаць задачы Зорнага пасла. Упэўнены, што спартыўны форум будзе прадстаўнічым і пройдзе паспяхова», – сказаў Аляксандр Багдановіч.

Уручыў сертыфікат Аляксандру Багдановічу намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» Анатоль Котаў. Ён выказаў упэўненасць, што вядомыспартсмен будзе прапагандаваць гульні не толькі ў спартыўным свеце, паколькі з’яўляецца дэпутатам парламента. Ён выкарыстоўвае максімум магчымасцяў, каб Еўрапейскія гульні сталі яшчэ больш вядомымі і яркімі.

Сярод прыярытэтных задач праекта «Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў» прапагандаванне і фарміраванне станоўчага іміджу гульняў 2019 года ў Беларусі і за яе межамі, стымуляванне цікавасці жыхароў рэспублікі і сусветнай грамадскасці да мультыспартыўнай падзеі. Немалаважная і папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму форуму.

У лік Зорных паслоў увойдуць выдатныя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры рэспублікі і замежных краін. Першым уладальнікам высокага тытула стала выдатная спартсменка, чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка па біятлоне, Герой Беларусі Дар’я Домрачава. Да каманды таксама далучыліся вядомыя цыркавыя дрэсіроўшчыкі, народныя артысты Расіі Аскольд і Эдгард Запашныя.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая