Рус Бел Eng 中文

Аляксандр Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе неадкладна заняцца развіццём Бялыніцкага раёна. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання раёна.

«Па Бялыніцкім раёне мы дамовіліся: да канца 2020 года ўсё павінна быць зроблена. Ніякай шалёнай дапамогі не будзе», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што сацыяльна-эканамічныя паказчыкі ў раёне ўпалі, за што вельмі строга раскрытыкаваў работу раённай і абласной улады, а таксама членаў урада, адказных за вобласць.

На думку Прэзідэнта, раёну неабходна арыентавацца на вопыт калгаса «Радзіма», дзе створана паспяховая вытворчасць дзякуючы інавацыйным падыходам да работы і гаспадарчаму стаўленню да справы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка папрасіў старшыню СВК Аляксандра Лапацентава, які ўжо больш як 35 гадоў узначальвае калгас, аказаць садзейнічанне старшыні райвыканкама ў развіцці раёна і арганізацыі прыбытковых вытворчасцей.

«У нечым мы дапаможам, але не разлічвайце, што сюды нехта нешта будзе ўвальваць: у нас дастаткова напрамкаў, дзе мы ўвальваць павінны і бачыць будучыню, перспектывы», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая