V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 11-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Амаль 50 маладых спецыялістаў прыме ўдзел у XI абласным конкурсе прафмайстэрства сярод рабочай моладзі

Амаль 50 маладых спецыялістаў, работнікаў найбуйнейшых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, 16 чэрвеня прыме ўдзел у XI абласным конкурсе прафмайстэрства сярод працоўнай моладзі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

У гэтым годзе сваё майстэрства і прафесійны ўзровень прадэманструюць прадстаўнікі 13 прадпрыемстваў рэгіёна з Магілёва, Бабруйска, Касцюковіч і Крычава. Сярод іх – ААТ «Магілёўліфтмаш», «Строммашына», «Электрарухавік», ААТ «Белшына», ААТ «Беларускі цэментны завод», ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і інш. Больш за ўсё заявак на ўдзел паступіла ў намінацыях электразваршчык (15 чалавек) і токар (13).

Канкурсантам трэба будзе прайсці два этапы – практычны і тэарэтычны. Узровень іх падрыхтоўкі ацэняць прафесіяналы: кіраўнікі структурных падраздзяленняў, майстры, вядучыя інжынеры і галоўныя спецыялісты прадпрыемстваў. Пляцоўкай для правядзення выпрабаванняў стане ААТ «Магілёўхімвалакно» (пр-т Шміта, 300, рамонтна-механічная вытворчасць).

Аўтарытэт высакакласнага спецыяліста шмат у чым дапамагаюць стварыць конкурсы прафмайстэрства, лічаць арганізатары спаборніцтваў – Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. «Спаборніцкі працэс заўсёды падахвочвае чалавека ісці далей і не спыняцца на дасягнутых выніках, – упэўнены старшыня рэгіянальнага аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў. – Удзельнікі працоўнага спаборніцтвы з года ў год прыязджаюць на конкурс не за прызы, а за вопытам і адказам на вельмі важнае пытанне: чаму я павінен навучыцца, каб стаць найлепшым у сваёй прафесіі?».

Перамога ў такіх спаборніцтвах – найлепшая рэкамендацыя для любога наймальніка, магчымасць павысіць свой прафесійны ўзровень і падняцца па кар’ернай лесвіцы. Рабочыя прафесіі, заяўленыя на конкурсе – токары, фрэзероўшчыкі, слесары-інструментальшчыкі, электразваршчыкі, кранаўшчыкі – сёння высока запатрабаваныя на рынку працы. Прафесіяналы сваёй справы, якія хочуць і ўмеюць працаваць, цэняцца нават у эканамічна цяжкія перыяды, бо менавіта ад іх навыкаў і вопыту залежыць якасць і канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі.

Абласны конкурс прафесійнага майстэрства праходзіць у рэгіёне па ініцыятыве прафсаюзаў з 2007 года. На самых першых працоўных спаборніцтвах былі прадстаўлены ўсяго толькі дзве прафесіі – токар і фрэзероўшчык. За 10 гадоў існавання конкурсу ў ім прыняло ўдзел некалькі

сотняў маладых рабочых. Па хадайніцтве абласнога аб’яднання прафсаюзаў ім былі павышаны разрады, прапаноўвалася матэрыяльнае ўзнагароджанне, адкрываліся перспектывы кар’ернага росту.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

20.08.2018 - 10:04 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.08.2018 - 10:14 | Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» праходзіць у Дрыбіне

Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» праходзіць у Дрыбіне. Пра гэта паведамілі ў Дрыбінскім райвыканкаме.

16.08.2018 - 14:06 | Камбайнеры «Зары» сталі першымі чатырохтысячнікамі ў Магілёўскай вобласці

Першы экіпаж-чатырохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 4 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» (Магілёўскі раён) у складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 3 тыс. т і 2 тыс. т.

15.08.2018 - 08:57 | Галоўная тэма АДІ ў жніўні: «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.08.2018 - 08:08 | Урачыстыя лінейкі ў школах Магілёўскай вобласці правядуць 1 верасня

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Магілёўскай вобласці прапануецца правесці ў суботу 1 верасня, паведаміў карэспандэнту сайта начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.