Рус Бел Eng 中文

Арт-аб’ект «Рог багацця» ўпрыгожыць Клічаў да абласных «Дажынак»

Бронзавы арт-аб’ект «Рог багацця» памерам больш за метр у вышыню ўпрыгожыць Клічаў да абласных «Дажынак», як паведамляе раённая газета «Сцяг Саветаў».

Аўтар скульптуры – знакаміты беларускі майстар Андрэй Вараб’ёў. «Арт-аб’екты – не проста прыгожыя і карысныя прадметы. Яны ўяўляюць сабой творы мастацтва, ствараюць настрой, становяцца своеасаблівай разыначкай горада», – адзначыў скульптар.

Паводле слоў Андрэя Вараб’ёва, ідэя стварыць «Рог багацця» з’явілася не адразу. Было шмат варыянтаў, звязаных і з вялікім партызанскім мінулым краю, падковай, размешчанай на гербе горада. «А потым неяк унутры прагучала: «Рог багацця». І я пачаў думаць, як ён можа выглядаць, што змесціць у сябе. Так і атрымаўся ўсёабдымны, рознамаштабны аб’ект. Калі ўважліва глядзець, тут ёсць усё: і матэрыяльныя прадметы – аўтамабілі, самалёты, і прадукты харчавання – збан з малаком, беларускія бліны, знакамітыя Клічаўскія журавіны і духоўныя каштоўнасці – кніга», – падкрэсліў ён.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая