Рус Бел Eng 中文

Асаблівасці падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з 1 студзеня 2018 года

У мэтах стымулявання дзелавой актыўнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва да 10 тысяч чалавек 22 верасня 2017 г. выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».

Указ накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў малых гарадах, што будзе спрыяць стварэнню дадатковых працоўных месцаў для грамадзян, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях.

З улікам сістэмы падаткаабкладання ўказам для індывідуальных прадпрымальнікаў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, незалежна ад іх месца знаходжання і даты іх дзяржаўнай рэгістрацыі прадугледжаны наступныя падатковыя льготы:

– абароты па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), якія ўзнікаюць адпаведна ад дзейнасці на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ад дзейнасці на тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў, вызваляюцца ад падатку на дабаўлены кошт;

– даходы ад дзейнасці на адпаведных тэрыторыях, паменшаныя на суму падатковых вылікаў, якія ўжываюцца паслядоўна ў адпаведнасці з артыкуламі 168, 164 – 166 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб па стаўцы 6%, з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі гэтага падатку;

– стаўка адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (далей – адзiны падатак) за месяц для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі гэтага падатку i ажыццяўляюць дзейнасць на адпаведных тэрыторыях, прызнаных аб’ектам падаткаабкладання адзіным падаткам, складае адну базавую велічыню (зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай на дату прадстаўлення індывідуальным прадпрымальнікам у падатковы орган падатковай дэкларацыі (разліку) па адзіным падатку). Пры гэтым выручка ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) пры ажыццяўленні дзейнасці на адпаведных тэрыторыях, вызваляецца ад даплаты адзінага падатку, прадугледжанай у пункце 9 артыкула 299 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ужыванне дадзеных падатковых ільгот абмежавана перыядам з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года.

Дзеянне льгот, прадугледжаных Указам, распаўсюджваецца толькі на пэўныя віды дзейнасці і на населеныя пункты і тэрыторыі за населенымі пунктамі, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, пералік якіх будзе вызначаны абласнымі Саветамі дэпутатаў, у адпаведнасці з іх рашэннямі да 1 снежня 2017 г.

Так, на тэрыторыі сельскай мясцовасці вышэйуказаныя льготы прымяняюцца ў адносiнах да:

– рознічнага гандлю ў гандлёвых аб’ектах, на гандлёвых месцах на рынках, на кірмашах;

– грамадскага харчавання ў аб’ектах грамадскага харчавання;

– аказання бытавых паслуг.

Пры гэтым да тэрыторыі сельскай мясцовасці Указам аднесена тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, за выключэннем тэрыторыі пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой перавышае 2 тысячы чалавек.

На тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў ільготы прымяняюцца ў адносiнах да:

– грамадскага харчавання ў аб’ектах грамадскага харчавання;

– аказання бытавых паслуг.

Пры гэтым да тэрыторыі малых гарадскіх паселішчаў Указам аднесена тэрыторыя пасёлкаў гарадскога тыпу і гарадоў, сярэднегадавая колькасць насельніцтва на якой складае больш за 2 тысячы чалавек, але не перавышае 10 тысяч чалавек.

Даведачна: Пад сярэднегадавой колькасцю насельніцтва для мэтаў, прадугледжаных Указам, разумеецца колькасць насельніцтва, якая змешчана ў статыстычным бюлетэні Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. i сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу».

Указам вызначаны абмежаваны пералік бытавых паслуг, на якія распаўсюджваецца дзеянне Указа, для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, сярод якіх:

1. Вытворчасць мэблі па заказах спажыўцоў, уключаючы мантаж, устаноўку мэблі ўласнай вытворчасці.

2. Рамонт прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў, ручных электрычных прылад, ручных пнеўматычных і механізаваных прылад, дываноў і дывановых вырабаў, акрамя рамонту швейных, трыкатажных вырабаў і галаўных убораў.

3. Вытворчасць па заказах спажыўцоў адзення (у тым ліку галаўных убораў), гатовага трыкатажнага адзення машыннай і ручной вязкі, абутку, рамонт швейных, трыкатажных вырабаў і галаўных убораў, акрамя рамонту дываноў і дывановых вырабаў.

4. Дзейнасць у галіне фатаграфіі, відэаздымка падзей.

5. Паслугі цырульняў і салонаў прыгажосці, татуіроўка, пірсінг, нацельны жывапіс, перманентны макіяж.

6. Чыстка і ўборка жылых памяшканняў.

7. Ізаляцыйныя работы, штукатурныя работы, сталярныя і плотніцкія работы, устаноўка пакрыццяў падлогі і абліцоўкі сцен, малярныя і шкляныя работы, электрамантажныя работы і іншыя аздобныя працы, а таксама дахавыя работы, работы па забеспячэнні гідраізаляцыі.

8. Вытворчасць вырабаў з бетону, гіпсу, цэменту, рэзка, апрацоўка і аздабленне дэкаратыўнага і будаўнічага каменю, вытворчасць гатовых металічных вырабаў па заказах спажыўцоў.

9. Дзейнасць па забеспячэнні фізічнага камфорту.

10. Арэнда аўтамабіляў, іншых машын, абсталявання і матэрыяльных актываў, арэнда, пракат іншых прадметаў асабістага спажывання і бытавых тавараў, пракат відэакасет і дыскаў з запісам.

11. Тыражаванне запісаных носьбітаў інфармацыі.

12. Рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання.

13. Мыццё, хімічная чыстка і афарбоўка тэкстыльных і футравых вырабаў.

14. Вытворчасць драўляных будаўнічых канструкцый і сталярных вырабаў, уключаючы мантаж і ўстаноўку вырабаў уласнай вытворчасці, вытворчасць з пластмасы і полівінілхларыду дзвярных палотнаў і каробак, вокнаў і аконных каробак, жалюзі, уключаючы мантаж і ўстаноўку вырабаў уласнай вытворчасці.

15. Дзейнасць дызайнераў, мастакоў-афарміцеляў, выкананне работ па афармленні (ўпрыгожванні) аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў, іншых месцаў.

16. Вытворчасць па заказах спажыўцоў гатовых тэкстыльных вырабаў, дывановых вырабаў ручной выпрацоўкі, акрамя адзення, рамонт брызентаў, палатак, тэнтаў, ветразяў.

17. Паслугі па арганізацыі пахавання і прадастаўленне паслуг, звязаных з імі.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і агульны парадак падаткаабкладання (якія ажыццяўляюць выплату падаходнага падатку), да бытавых паслуг адносяцца бытавыя паслугі, вызначаныя заканадаўствам аб вядзенні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурса «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь». Пералік відаў бытавых паслуг, якія падлягаюць уключэнню ў дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», паказаны ў Дадатку да Палажэння аб дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе «Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь», які зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/11/28 № 1108.

Разам з тым, варта ўлічваць, што незалежна ад прымяняемай індывідуальнымі прадпрымальнікамі сістэмы падаткаабкладання дзеянне Указа не распаўсюджваецца на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.

Акрамя таго, дзеянне Указа не распаўсюджваецца на рознічны гандаль:

– аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, выкарыстоўваемым у якасці аўтамабільнага паліва);

– механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі, прычэпамі-роспускамі);

– ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў.

Для прымянення падатковых ільгот, прадугледжаных Указам, неабходна забяспечыць вядзенне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку паасобнага ўліку абаротаў (выручкі, даходаў) па (ад) рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), на якія распаўсюджваюцца палажэнні Указа, а таксама выдаткаў па вытворчасці і (або) рэалізацыі гэтых тавараў (работ, паслуг).

Для прымянення вызвалення ад падатку на дабаўлены кошт, размеркаванне падатковых вылічэнняў па падатку на дабаўлены кошт ажыццяўляецца метадам паасобнага ўліку.

Не падлягаюць выліку сумы падатку на дабаўлены кошт па таварах, наяўных у рэштках на дату, з якой абароты па рэалізацыі такіх тавараў (тавараў, вырабленых з выкарыстаннем тавараў, якія былі ў рэштках) вызваляюцца ад падатку на дабаўлены кошт.

Звесткі аб ільготах і аб’ектах, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні дзейнасці ў сельскай мясцовасці і дзейнасці ў малых гарадскіх паселішчах, адлюстроўваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў падатковых дэкларацыях (разліках) у парадку, устаноўленым пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 2014/12/24 № 42 «Аб некаторых пытаннях, звязаных з вылічэннем і выплатай падаткаў, збораў (пошлін), іншых плацяжоў, кантроль за вылічэннем і выплатай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая