Асноўныя работы на аб’ектах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Магілёве завершаць да 20 верасня. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
Мэр Магілёва сёння разам з кіраўнікамі адміністрацый, прадстаўнікамі прыродаахоўных і санітарных службаў горада абляцеў на верталёце абласны цэнтр, каб пракантраляваць, як вядуцца работы па добраўпарадкаванні горада падчас абвешчанага два тыдні таму месячніка па навядзенні парадку і падрыхтоўцы аб’ектаў да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
«Як бы складана нам ні было, але мы павінны мабілізаваць намаганні і загадзя падрыхтавацца да прыёму гэтага значнага і адказнага мерапрыемства, каб ліквідаваць недахопы, калі яны будуць выяўлены, і навесці ўсюды належны глянец», – падкрэсліў Уладзімір Цумараў. Да 20 верасня ў поўнай гатоўнасці павінен быць Палац культуры вобласці, уязная арка ў Магілёў, лесвіца з каскадам фантанаў у гарадскім парку ў Падніколлі. «Знаёмячыся з ходам работ 1 верасня на аб’ектах форуму, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч даў станоўчую ацэнку падрыхтоўцы горада да гэтага мерапрыемства, адзначыўшы, што ў абласным цэнтры вельмі многа зроблена і што ён літаральна мяняецца на вачах», – сказаў мэр.
Гаворачы аб добраўпарадкаванні горада, старшыня гарвыканкама адзначыў: «Сур’ёзных нараканняў да прадпрыемстваў і арганізацый Магілёва мы не выявілі. Ёсць нязначныя заўвагі толькі да дрэваапрацоўшчыкаў, якім мы даручым у найбліжэйшы час іх ліквідаваць і навесці на сваіх тэрыторыях належны парадак. Добра глядзіцца з вышыні птушынага палёту пляцоўка былога Магілёўскага завода штучнага валакна, дзе праведзены маштабныя работы па зносе будынкаў і рэкультывацыі зямлі. Там ужо падрос газон, усюды чысціня і парадак.
Разам з тым сур’ёзныя недахопы выяўлены ў прыватным сектары. «На жаль, нашы людзі яшчэ не разумеюць, што навядзенне парадку ў іх уласных дамах і прылеглых да іх тэрыторыях – гэта ў большасці выпадкаў іх клопат. Таму ў астатні час мы сканцэнтруем увагу на прыватным сектары. Падключым да гэтай працы кантралюючыя службы, і, дзе не дапамогуць угаворы, будзем звяртацца да адміністрацыйных санкцый і караць рублём нядбайных домаўладальнікаў».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.12.2019 - 17:40
03.12.2019 - 14:38
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з Нішскім універсітэтам Сербіі
02.12.2019 - 15:45