Рус Бел Eng 中文

Авіяцыйнае свята правядуць у Магілёве

Магілёўскі аэраклуб імя А. М. Кулагіна 22 верасня арганізуе авіяцыйнае свята «Крылы Вікторыі», прысвечанае 90-годдзю авіяцыі Беларусі, паведамілі ў гарвыканкаме.

Гледачоў збіраюцца здзівіць рознымі авіяцыйнымі шоу. У праграме паказальныя скачкі парашутыстаў, дэманстрацыйныя палёты самалётаў, выступы парапланерыстаў і авіямадэлістаў. Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць падняцца ў неба і скокнуць з парашутам.

У час мерапрыемства запланавана работа розных спартыўных пляцовак, авіямузей пад адкрытым небам, аб’екты гандлю, выступленні беларускіх музычных гуртоў. Авіясвята будзе доўжыцца з 14.00 да 22.00.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая