Рус Бел Eng 中文

Бабруйчане атрымалі перамогу ў турніры на Кубак старшыні гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-ратавальнікаў

У горадзе на Бярэзіне назвалі пераможцаў XV адкрытага турніру па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце на Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў.

Так, па выніках валейбольных спаборніцтваў вікторыю святкавала каманда «Бабруйск-1». Серабро дасталося дружыне «Бабруйск-2». Трэцяе месца заняла каманда Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь (РАСН МНС РБ).

У агульнакамандным заліку спаборніцтваў па пажарна-ратавальным спорце лідарства пацвердзіў «Бабруйск-1». На другой пазіцыі апынулася каманда ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны» МНС Рэспублікі Беларусь. Бронзавым прызёрам стала Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

У індывідуальным заліку (штурмоўка) месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым месцы – Руслан Андрэеў (вынік 13,84 сек, «Бабруйск-1»), на другім – Яўген Самасюк (14,06 сек, Універсітэт грамадзянскай абароны), на трэцім – Андрэй Дзерыкаў (14,15 сек, Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС).

Па выніках гульняў па міні-футболе найлепшымі сталі прадстаўнікі «Рэчыцы». З сярэбранымі медалямі завяршылі спаборніцтвы спартсмены РАСН МНС РБ. На трэцюю прыступку п’едэстала ўзнялася каманда «Бабруйск-2».

Найлепшым спартсменам турніру прызнаны Віталь Нізавец («Бабруйск-1»).

У выніку неаднаразовымі чэмпіёнамі і ўладальнікамі Кубка мэра сталі работнікі Бабруйскага ГРАНС каманды «Бабруйск-1». Другімі сталі прадстаўнікі дружыны «Бабруйск-2». Трэцяе месца заняла зборная РАСН.

Фотаздымкі - МНС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая