Рус Бел Eng 中文

Бабруйчанка Ванэса Каладзінская прызнана найлепшай спартсменкай 2017 года ў жаночай барацьбе

Рашэннем Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW) бабруйчанка Ванэса Каладзінская прызнана найлепшай спартсменкай 2017 года ў жаночай барацьбе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінспорту Беларусі.

У гэтым годзе Ванэса Каладзінская заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы. Гэта дасягненне дазволіла ёй стаць двухразовай чэмпіёнкай планеты. Раней яна падымалася на самую высокую прыступку п’едэстала ў 2012 годзе. Акрамя таго, у бягучым сезоне дзяўчына заняла першае месца на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.

Нагадаем, Ванэса Каладзінская таксама ўвайшла ў дзясятку найлепшых спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая