Рус Бел Eng 中文

Бабруйчанка Вера Хвашчынская стала чэмпіёнкай Беларусі па шашках-64

Чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 (вышэйшая ліга) скончыліся ў мінскай школе шахмат ФІДЭ. Па выніках першынства міжнародны майстар Вера Хвашчынская з Бабруйска стала чэмпіёнкай краіны сярод жанчын.

Спартсменка паказала стабільную гульню. З 11-ці тураў яна выйграла пяць, астатнія былі сыграны ўнічыю. Сярэбраным прызёрам чэмпіянату стала міжнародны майстар Анастасія Барышава з Мінска. Яшчэ адна сталічная шашыстка – міжнародны гросмайстар Дар’я Федаровіч – заваявала бронзу.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая