Рус Бел Eng 中文

«Бабруйскаграмаш» павялічвае пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі ў Бразілію

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» павялічвае пастаўкі беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Бразілію. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.

Таварыства планамерна развівае партнёрскія адносіны з бразільскай кампаніяй «Finardi Industria e Comercio de Maquinas Agricolas Ltda» і рыхтуе да адгрузкі чарговую партыю прэс-падборшчыкаў рулонных ПРФ-110. Раней холдынгам былі накіраваны 8 адзінак прэс-падборшчыкаў цюкоў ПТ-165М, якія выдатна паказалі сябе ў працы на палях Бразіліі.

Характэрна, што адгрузку плануецца правесці напярэдадні візіту ў далёкую краіну намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Анатоля Калініна.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая