Рус Бел Eng 中文

Бабруйскі «Чырвоны харчавік» да канца года пабудуе сучасны лагістычны цэнтр

ААТ «Чырвоны харчавік» пабудуе да канца 2018 года сучасны лагістычны цэнтр. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Сяргей Анюхоўскі.

Да ўзвядзення аб’екта прыступілі на тэрыторыі прадпрыемства. Яго агульная плошча складзе больш за 2,3 тыс. кв.м, што дазволіць захоўваць каля 1,4 тыс. т прадукцыі. Гэта ў 3,5 разы больш за існуючыя магчымасці. Тут установяць самае сучаснае абсталяванне, рэалізуюць шэраг інавацыйных рашэнняў і тэхналогій у транспартнай і складской лагістыцы. Гэта дазволіць аптымізаваць лагістычнае абслугоўванне кліентаў прадпрыемства, забяспечыць зніжэнне выдаткаў і павысіць эфектыўнасць руху матэрыяльнага патоку па ланцужку паставак, а таксама скарачэнне часу руху прадукцыі ад вытворцы да спажыўца. У будынку прадугледжана і новая сістэма клімат-кантролю, якая падтрымлівае неабходную тэмпературу і аптымальны вільготнасны рэжым.

Яшчэ адной асаблівасцю аб’екта стане поўная аўтаматызацыя кіравання працай транспарту, якая забяспечыць празрыстасць маршруту яго руху з моманту атрымання заяўкі на пастаўку і да перадачы грузу заказчыку. Гэта дазволіць кліентам значна скараціць транспартныя выдаткі і аптымізаваць маршрут руху.

«Лагістычны цэнтр будзе спрыяць значнай эканоміі выдаткаў, часу і дакументаў, каб максімальна задавальняць патрэбы кліентаў, – адзначыў дырэктар. – Новы аб’ект будзе адыгрываць стратэгічную ролю ў вырашэнні пытанняў хуткасці, бяспекі і эфектыўнасці транспарціровак прадукцыі ва ўмовах пастаяннага росту рынку спажывецкіх тавараў. Мы ўпэўнены, што гэта будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню нашага лідарства ў харчовай галіне і пакажа нашу нязменную прыхільнасць стратэгіі працы на рынку з максімальнай эфектыўнасцю пры мінімальных выдатках».

Праект будзе рэалізаваны за сродкі прадпрыемства. Яго кошт ацэньваецца прыкладна ў $ 3,5 млн. Увесці ў строй лагістычны цэнтр плануецца ў другой палове 2018 года. Генпадрадчык – ААТ «Трэст Белтрансбуд». На вызваленых плошчах былых складскіх памяшканняў плануюць устанавіць новую лінію па выпуску пасцілы.

ААТ «Чырвоны харчавік» спецыялізуецца на вытворчасці паста-мармеладных вырабаў (зефіру, мармеладу, жавальнага мармеладу), халвы, ірысу, дражэ, цукерак. У асартыменце больш за 140 відаў прадукцыі. Вытворчыя магутнасці дазваляюць выпускаць каля 20 тыс. т кандытарскіх вырабаў у год. Прадукцыя прадпрыемства пастаўляецца ў 25 краін свету.

БЕЛТА

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":

17.01.2019 - 10:23 | Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзеў эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый рэгіёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

14.01.2019 - 14:16 | Першае беларуска-венгерскае сельгаспрадпрыемства створаць у Магілёўскай вобласці
14.01.2019 - 14:13 | КДК Магілёўскай вобласці выявіў парушэнні ў дзейнасці БФСТ «Дынама»
09.01.2019 - 10:59 | Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці прапануюць мэблю і прадукцыю дрэваапрацоўкі на выставе ў Германіі

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці ў складзе адзінай беларускай экспазіцыі прадставяць мэблю і прадукцыю дрэваапрацоўкі на выставе ў Кёльне (Германія) падчас Міжнароднай мэблевай выставы IMM Cologne 14-20 студзеня.

04.01.2019 - 14:47 | Парушэнні пры правядзенні закупак наносяць шкоду бюджэту – КДК Магілёўскай вобласці

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва выявіў шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў.