Рус Бел Eng 中文

Бабруйскі раён стаў «Найлепшы раён Магілёўскай вобласці для бізнесу Беларусі – 2018»

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу Беларусі – 2018» адбылася ў Мінску.

Экспертнае журы з вядучых эканамістаў, прадстаўнікоў дзяржорганаў і бізнес-асацыяцый назвала пераможцаў у 10 асноўных намінацыях і дзвюх дадатковых. Пры прыняцці рашэння ацэньвалася колькасць дзеючых суб’ектаў гаспадарання, аб’ём сабраных падаткаў, удзельная вага створаных новых працоўных месцаў, тэмп прыросту гэтых паказчыкаў у параўнанні з мінулым годам і інш.

У выніку ў намінацыі «Найлепшы раён Магілёўскай вобласці для бізнесу Беларусі – 2018» перамог Бабруйскі раён. Найлепшым горадам для бізнесу ў нашай краіне (з колькасцю насельніцтва больш за 50 тыс. чалавек) сталі Баранавічы, раёнам – Кобрынскі (другое месца) і Смаргонскі (трэцяе месца) раёны, найлепшай вобласцю – Мінская, найлепшым абласным цэнтрам – Гомель.

Спецыяльнымі ўзнагародамі таксама былі адзначаны журналісты рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, якія найбольш актыўна асвятлялі на працягу года актуальныя тэмы прадпрымальніцтва. Ёсць у іх ліку і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці: карэспандэнт БЕЛАПАН Уладзімір Лапцэвіч і галоўны рэдактар партала masheka.by Юрый Плоткін.

Конкурс «Найлепшы горад (раён, вобласць) для бізнесу» праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Ініцыятарамі яго арганізацыі выступілі Саюз юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва» сумесна з рэгіянальнымі бізнес-асацыяцыямі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая