Рус Бел Eng 中文

Бабруйскія спартсмены сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў па трасавым мадэлізме

Абласныя спаборніцтвы па трасавым аўтамадэлізме прайшлі ў Бабруйску. На працягу сямі гадзін юныя гаспадары спаборніцтваў і спартсмены з Магілёва дэманстравалі сваё майстэрства і навыкі кіравання аўтамадэлямі на спецыяльна абсталяванай трасе.

У выніку ў агульнакамандным заліку перамогу святкавала дружына №1 Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска. Другі састаў гэтай жа ўстановы адукацыі падняўся на трэцюю прыступку п’едэстала. Серабро павезлі дадому прадстаўнікі магілёўскага Абласнога цэнтра творчасці.

Фота - Алена Бегуновіч

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна