Рус Бел Eng 中文

Банкаўскія аплатныя тэрміналы ўстаноўлены ў службовых аўто і кабінетах адмінпрактыкі ДАІ Магілёўскай вобласці

У пятнаццаці патрульных аўтамабілях і пяці кабінетах адміністрацыйнай практыкі ДАІ АУС Магілёўскай вобласці ўстаноўлены банкаўскія аплатныя тэрміналы. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў і тылу УУС Сяргей Балоцін.

Паводле яго слоў, новаўвядзенне значна спрашчае працэдуру аплаты штрафаў за парушэнне правілаў дарожнага руху, а таксама штрафаў, якiя бяруцца за эксплуатацыю транспартнага сродку без дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

«Цяпер грамадзяне могуць зрабіць аплату з дапамогай банкаўскіх аплатных картак адразу ж пры складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні. Гэта сэканоміць час плацельшчыкаў і павысіць спагнанне штрафаў», – упэўнены Сяргей Балоцін.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая