Рус Бел Eng 中文

Базавая велічыня з 1 студзеня вырасце да Br25,5

Базавая велічыня з 1 студзеня 2019 года вырасце да Br25,5. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года №956, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Зараз базавая велічыня складае Br24,5. Такім чынам, яна вырасце на Br1.

Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат.

Апошні раз базавая велічыня змянялася з 1 студзеня 2018 года – тады яна павялічылася з Br23 да Br24,5.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая