Рус Бел Eng 中文

Беларусь і Кітай устанаўліваюць бязвізавы рэжым

Беларусь і Кітай устанаўліваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісана 10 чэрвеня ў Ціндаа.

Дакумент заключаны па выніках перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Бакі таксама падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў іншых сферах. У прыватнасці, заключана міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, рамачнае пагадненне аб выдзяленні Беларусі льготнага крэдыту для рэалізацыі заключнага этапу арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу, мемарандум паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага развіцця і супрацоўніцтва Кітая аб супрацоўніцтве па развіцці чалавечага патэнцыялу.

Сярод падпісаных дакументаў таксама мемарандум паміж Мінистэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая аб Плане сумеснага развіцця дзвюх краін на аснове спалучэння стратэгічных праграм на сярэдне-і доўгатэрміновы перыяды, парадак узаемадзеяння паміж Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі і Галоўным мытным упраўленнем Кітая аб узаемным прызнанні ўпаўнаважаных эканамічных аператараў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая