Рус Бел Eng 中文

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт 16 снежня запрашае абітурыентаў на Дзень адкрытых дзвярэй

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт 16 снежня запрашае абітурыентаў на Дзень адкрытых дзвярэй, які пачнецца ў 11.00 у актавай зале першага корпуса (пр. Міру, 43). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.

Моладзь зможа сустрэцца і пагутарыць з прадстаўнікамі рэктарата, дэканамі, загадчыкамі кафедраў, адказнымі работнікамі прыёмнай камісіі, студэнтамі ўніверсітэта.

Госці азнаёмяцца з асаблівасцямі сістэмы адукацыі, правіламі і парадкам прыёму, атрымаюць інфармацыю аб ВНУ і яе структурных падраздзяленнях, больш дэталёва вывучаць спецыяльнасці і спецыялізацыі. Абітурыентам дадуць магчымасць задаць любыя пытанні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая