Рус Бел Eng 中文

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт у 2019 годзе адкрые новую спецыяльнасць «Электронны маркетынг»

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт у 2019 годзе адкрые новую спецыяльнасць «Электронны маркетынг» з прысваеннем кваліфікацыі маркетолаг-праграміст. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці, акрамя ведання законаў маркетынгу і развіцця рынку, авалодаюць уменнямі і навыкамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і праграмавання. Яны неабходныя для працы ў анлайнавых і афлайнавых кампаніях, якія ажыццяўляюць гандаль, рэкламную дзейнасць і вывучэнне кан’юнктуры рынку, аказваюць паслугі камп’ютарнага праграмавання, інфармацыйнага абслугоўвання і інш. Асаблівая ўвага будзе надавацца фарміраванню ў студэнтаў soft skills («мяккіх навыкаў») – асабістых якасцяў, якія дазваляюць эфектыўна і гарманічна ўзаемадзейнічаць з іншымі людзьмі. У іх ліку камунікатыўнасць, крытычнае мысленне, здольнасць вырашаць праблемы, крэатыўнасць, уменне працаваць у камандзе, мастацтва вядзення перагавораў.

Спецыялісты з кваліфікацыяй «маркетолаг-праграміст» змогуць рэалізаваць сябе ў сферы інфармацыйных тэхналогій, бізнес-аналітыкі, прасоўвання тавараў і паслуг, электроннай камерцыі, стварэння і кіравання інтэрнэт-магазінамі, анлайн-каталогамі, сайтамі і г. д.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая