Рус Бел Eng 中文

«Беларуская цэментная кампанія» ў 2017 годзе павялічыла экспарт цэменту больш чым на 42%

Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ў 2017 годзе рэалізавала за межы краіны 1412 тыс. т цэменту на $ 68,2 млн, што на 42,6% больш, чым у папярэднім годзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі холдынгу.

Дамагчыся такой станоўчай дынамікі дапамог увод новых магутнасцяў з перадавымі тэхналогіямі і пастаянная праца па зніжэнні выдаткаў. «За апошнія два гады нам удалося знізіць сабекошт вытворчасці цэменту амаль у 2 разы і зрабіць гэту прадукцыю канкурэнтаздольнай на знешнім рынку. Сёння сабекошт тоны цэменту $ 37 (у летні перыяд $ 34-35) замест ранейшых $ 70», – сказалі спецыялісты.

Беларускі цэмент сёння ахвотна купляюць не толькі традыцыйныя партнёры ў краінах блізкага замежжа – холдынгу ўдалося выйсці з гэтай прадукцыяй і на рынак Еўрасаюза. Напрыклад, паступальна нарошчваюцца пастаўкі цэменту ў Польшчу і Латвію. Маркетолагамі актыўна прапрацоўваюцца іншыя экспартныя напрамкі, у тым ліку ў далёкае замежжа. «У найбліжэйшы час мы плануем пачаць фасоўку цэменту ў мяшкі па 35 кг з мэтай нарошчвання экспартнага патэнцыялу і павелічэння паставак цэменту ў краіны ЕС», – адзначылі суразмоўцы.

Па іх словах, у 2018 годзе холдынг мае намер утрымаць дасягнутыя ў мінулым годзе пазіцыі і нарасціць экспарт цэменту не менш чым на 4%, а па рэнтабельнасці продажаў дасягнуць у сярэднім не ніжэй за 5%. Усяго ў бягучым годзе цэментныя прадпрыемствы плануюць вырабіць 3130 тыс. т цэменту.

Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» створана ў 2014 годзе. Яна аб’ядноўвае ААТ «Беларускі цэментны завод» (г. Касцюковічы), ААТ «Крычаўцэментнашыфер» і іх 18 філіялаў. Прадпрыемствы холдынгу спецыялізуюцца на вытворчасці цэменту і вырабаў на яго аснове, а таксама выпуску розных будаўнічых матэрыялаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая