Рус Бел Eng 中文

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў трэцяе золата па плаванні на ЧЕ-2018 у Дубліне

Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль па плаванні на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне (Ірландыя).

У фінальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем у катэгорыі SM13 праслаўлены беларускі плывец фінішаваў першым - 2 мін. 04,19 сек. Другое месца заняў Кірыл Гарашчанка з Украіны, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Портала.

У час кантынентальнага форуму ў Дубліне Ігар Бокій трэці раз падняўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару. Раней 11-разовы паралімпійскі чэмпіён перамог на дыстанцыях 100 м брасам і батэрфляем.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая