Рус Бел Eng 中文

Бібліятэкі Магілёва і Ліпецка абвясцілі аб правядзенні сумеснага віртуальнага фотаконкурсу «Паглядзі вакол з любоўю: любімы горад у аб’ектыве»

Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва і цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Ліпецка абвясцілі аб правядзенні сумеснага віртуальнага фотаконкурсу «Паглядзі вакол з любоўю: любімы горад у аб’ектыве». Творчае спаборніцтва арганізавана ў межах развіцця міжкультурнага дыялогу публічных бібліятэк абодвух гарадоў.

Удзельнікам фотаконкурсу можа стаць любы жадаючы. Для гэтага да 1 снежня 2017 года неабходна падаць не больш за тры ўласныя каляровыя або чорна-белыя здымкі, зробленыя на тэрыторыі Магілёва і Ліпецка і тэматычна звязаныя з гарадамі (прырода, архітэктура, культура, людзі і інш.).

Для ацэнкі прадстаўленых работ да 10 снежня на сайтах устаноў, арганізатараў фотаконкурсу, будуць сфарміраваны экспазіцыі. Народным галасаваннем з 11 па 31 снежня вызначаць найлепшыя работы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў. Вынікі спаборніцтва абвесцяць у студзені 2018 года.

Найлепшыя здымкі будуць прадстаўлены на арт-фотавыставах ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя. К. Маркса (Магілёў) і Цэнтральнай гарадской бібліятэцы (Ліпецк), а таксама размешчаны на web-сайтах гэтых устаноў культуры.

Фотаконкурс праводзіцца ў мэтах выхавання ў жыхароў любові да роднага горада, яго славутасцей, павагі да яго багатай гісторыка-культурнай спадчыны, прыроды.

Палажэнне аб віртуальным фотаконкурсе «ПАГЛЯДЗІ ВАКОЛ З ЛЮБОЎЮ: любімы горад у аб’ектыве»

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.