Рус Бел Eng 中文

Бізнес-інкубатар адкрыюць у Крычаве

Бізнес-інкубатар адкрыецца сёння ў Крычаве падчас форуму ініцыятыўных людзей. Як паведаміў PR-менеджар праекта «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь»Дзмітрый Новік, гэтая пляцоўка стане першым з шасці бізнес-інкубатараў, створаных у межах праекта «Малыя гарады». Рэалізуюць праект ПРААН і Мінэканомікі Беларусі пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

«Акрамя Крычава, аналагічныя арганізацыі па падтрымцы малога бізнесу з’явяцца яшчэ ў 3 гарадах Магілёўскага рэгіёна – Чавусах, Горках і Мсціславе», – удакладніў Дзмітрый Новік.

Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел намеснік Мінэканомікі краіны Дзмітрый Матусевіч, намеснік пастаяннага прадстаўніка ПРААН Закары Тэйлар, прадстаўнікі Крычаўскага райвыканкама. Сваё жаданне прыняць удзел у форуме выказалі больш за 70 мясцовых прадпрымальнікаў. Падчас яго працы будзе ўзнята тэма развіцця інвестыцыйнага патэнцыялу рэгіёна.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая

Чытайце таксама ў катэгорыі "эканоміка і бізнес":