Рус Бел Eng 中文

Бобруйчанам прапаноўваюць павіншаваць любімы горад з юбілеем

Напярэдадні 630-годдзя Бабруйска гарвыканкам запрашае неабыякавых прыняць удзел у акцыі «Са святам, любімы горад!».

Усе, хто шчыра любіць выдатны горад на Бярэзіне, даражыць успамінамі, звязанымі з ім, можа расказаць пра незвычайныя і цікавыя моманты з яго мінулага. Жыхары Бабруйска і іншых куткоў Беларусі, а таксама краін блізкага і далёкага замежжа, могуць накіроўваць віншаванні любімаму гораду на электронны адрас bobruisk630@tut.by.

Звароты будуць апублікаваныя на сайце Бабруйскага гарвыканкама, агучаныя на Бабруйскім гарадскім радыё «ZefirFM» і падчас святочных мерапрыемстваў.

Даведка

Віншаванні прымаюцца ў фармаце Microsoft Word (аб’ём тэксту не павінен перавышаць 400 друкаваных знакаў), JPEG (аб’ём не больш за 1 МБ), аўдыё- і відэафарматаў (да 2 хвілін). Абавязковая ўмова – указанне прозвішча і імя аўтара (назвы арганізацыі, калектыва), які накіраваў віншаванне, месца жыхарства (краіна, горад).

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая