Рус Бел Eng 中文

Больш за 1 тыс. прызыўнікоў з Магілёўскай вобласці гэтай вясной папоўняць рады Узброеных Сіл

Больш за 1 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю падчас вясновага прызыву будуць накіраваны на тэрміновую службу, у тым ліку ў рэзерв – 30 чалавек. Аб гэтым на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным адпраўцы прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу ва Узброеныя Сілы Беларусі, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны, паведаміў камісар Магілёўскай вобласці, палкоўнік Аляксандр Гарошкін.

У мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» прынялі ўдзел 150 юнакоў рэгіёна, якія сёння ўвальюцца ў шэрагі беларускай арміі. Ім трэба будзе служыць у 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Віцебска.

«Нядаўна на гэтым святым для кожнага беларуса месцы мы адзначалі вялікае свята – 9 Мая, – адзначыў Аляксандр Гарошкін. – 73 гады таму бацькі, дзяды і прадзеды прынеслі на нашу зямлю мір і спакой. 73 гады мы жывём пад светлым і чыстым небам. Увесь гэты час на варце спакою стаяла армія. Спачатку савецкая, а затым – Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Сёння рады абаронцаў Айчыны папоўняцца навабранцамі, для якіх словы «маці», «бацька», «дом» і «краіна» – не пусты гук».

Ваенны камісар Магілёўскай вобласці запэўніў бацькоў, што ім не варта перажываць за сыноў, паколькі авалодваць навукай абароны радзімы хлопцам трэба будзе не на палях бітваў, а ў мірных класах і на тактычных палях. Родным і блізкім застаецца іх падтрымліваць і чакаць. Ён выказаў упэўненасць у тым, што хлопцы будуць годна несці слаўную эстафету старэйшых пакаленняў, памнажаць найлепшыя традыцыі рэгіёна, славіць яго поспехамі ў службе.

Звяртаючыся да навабранцаў, Аляксандр Гарошкін падкрэсліў, што з сённяшняй раніцы яны ўжо не прызыўнікі, а паўнапраўныя салдаты Узброеных Сіл Беларусі. «Будзе цяжка, і гэтага ніхто не скрывае. Тым больш што вам дасталася ганаровая місія служыць у самых славутых і элітных войсках – сілах спецыяльных аперацый, – адзначыў ён. – Хай цяпер вы стаіце не ў зусім роўным вайсковым страі, але пройдзе месяц – і ўсё зменіцца. Вы станеце зусім іншымі людзьмі, якія з гонарам будуць апранаць блакітны берэт, а 2 жніўня назаўсёды стане вашым прафесійным святам». 

Да капліцы мемарыяла ад прызыўнікоў, прадстаўнікоў камісарыята, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый былі ўскладзены кветкі. Памяць загінулых у войнах удзельнікі мітынгу ўшанавалі хвілінай маўчання.

Распачатая сёння адпраўка новага папаўнення ў войскі краіны працягнецца да 31 мая. На працягу месяца хлопцы будуць праходзіць курс маладога байца, пасля чаго адбудуцца цырымоніі прыняцця ваеннай прысягі і размеркаванне па падраздзяленнях. Пра даты прыняцця прысягі сваякам будуць паведамляць дадаткова.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "моладзь":

10.12.2018 - 15:25 | Больш за 1,5 тыс. сувеніраў вырабяць да Новага года ў Магілёўскім эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы

Больш за 1,5 тыс. сувеніраў вырабяць да Новага года навучэнцы асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў Магілёўскім дзяржаўным эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжа. Пра гэта паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч.

06.12.2018 - 09:31 | Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці – у ліку найлепшых валанцёраў краіны

Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца» назвалі ў Мінску. Спаборніцтва праходзіла ў тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) і аб’яднала сотні добраахвотнікаў па ўсёй краіне.

30.11.2018 - 10:14 | Мультымедыйны праект бабруйчаніна заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе «ПАТРИОТ.by»

У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці падвялі вынікі конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by». На гэты раз ён быў прысвечаны Году малой радзімы і аб’яднаў больш за паўсотні школьнікаў з усёй Беларусі, паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Бабруйска» Таццяна Кізатава.

29.11.2018 - 13:59 | Сярэдняя школа №33 Магілёва – у ліку пераможцаў экаконкурсу «Героям спяваць лёгка»

Журы Рэспубліканскага экалагічнага конкурсу «Героям спяваць лёгка» выбрала найлепшыя відэаролікі аб асобным зборы смецця і аб’явіла пераможцаў.

28.11.2018 - 10:29 | Гарачыя лініі дапамогі пажылым створаць з 1 снежня ў кожным раённым камітэце БРСМ

З 1 снежня ў кожным раённым камітэце БРСМ будуць створаны гарачыя лініі дапамогі пажылым людзям, паведаміла сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аляксандра Ганчарова.