Рус Бел Eng 中文

Больш за 20 спартсменаў з трох краін прадэманструюць майстэрства на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па найвышэйшым пілатажы на поршневых самалётах ў Магілёве

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па найвышэйшым пілатажы на поршневых самалётах адбудзецца з 28 верасня па 1 кастрычніка на базе магілёўскага аэраклуба ДТСААФ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў начальнік аэраклуба Іван Касім.

Паводле слоў суразмоўцы, на працягу чатырох дзён з 9.30 да 18.00 больш за 20 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Латвіі будуць дэманстраваць сваё майстэрства валодання лятальным апаратам. У небе над Магілёвам удзельнікі спаборніцтваў выканаюць абавязковую, адвольную і невядомую праграмы.

Адкрыццё чэмпіянату з паказальнымі выступленнямі лётчыкаў і парашутыстаў пройдзе 28 верасня ў 13.00 на лётным полі аэраклуба ДТСААФ.

Аэраклуб знаходзіцца за 1,5 км ад Магілёва па Мінскай шашы, побач з в. Новае Пашкава. Дабрацца можна маршрутнымі таксі №8 (ад прыпынку «Плошча Леніна» ў бок мікрараёна Казіміраўка, да павароту да КПП аэраклуба) і №43 (ад прыпынку «Плошча Леніна» да скрыжавання в. Прысна – в. Новае Пашкава, далей прайсці пешшу 350 м ў бок в. Новае Пашкава, перад лясным масівам павярнуць направа да КПП аэраклуба).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая