Рус Бел Eng 中文

Больш за 200 спартсменаў з пяці краін прымуць удзел у турніры па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» у Магілёве

XIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі.

Па словах суразмоўцаў, у традыцыйных спаборніцтвах прымуць удзел каля 20 каманд з Беларусі, Масквы, Малдовы, Украіны і Германіі. Усяго на турніры выступіць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.

«У Магілёве спаборніцтвы праводзяцца трынаццаты год запар. Кожны раз яны выклікаюць усё большую цікавасць як у спартсменаў, так і гледачоў, паколькі акрабатыка – вельмі яркі і відовішчны від спорту, – расказалі суразмоўцы. – На «Кіндар-сюрпрызе» спартсмены-пачаткоўцы робяць першыя крокі ў вялікі спорт. Для больш вопытных акрабатаў турнір становіцца добрай пляцоўкай, дзе яны могуць павысіць майстэрства і атрымаць спаборніцкі вопыт».

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай папулярызацыі, развіцця акрабатыкі у Магілёўскай вобласці і Беларусі, павышэння і ўдасканалення спартыўнага майстэрства юных акрабатаў, а таксама пашырэння сувязяў па абмене вопытам падрыхтоўкі спартсменаў, умацавання сяброўскіх адносін са спартсменамі іншых краін.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі», упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Генеральным партнёрам мерапрыемства з’яўляецца аператар сотавай сувязі СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы».

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "спорт":

14.01.2019 - 13:04 | Студэнты разыграюць у Магілёве ўзнагароды Рэспубліканскай універсіяды па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

Рэспубліканская ўніверсіяда-2019 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні пройдзе 24-26 студзеня ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Кацярына Суслянкова.

11.01.2019 - 11:48 | Гарадское зімовае спартыўнае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня

Гарадское зімовае свята «Бабруйская лыжня-2019» адбудзецца 19 студзеня. Спартыўныя спаборніцтвы стартуюць у 10.00 каля «Бабруйск-Арэны».

11.01.2019 - 10:57 | Магілёў упершыню прыме фінал кубка Беларусі па міні-футболе

Вырашальны матч фіналу кубка Беларусі па міні-футболе ўпершыню пройдзе ў Магілёўскай вобласці. Сустрэча адбудзецца 3 сакавіка ў спарткомплексе «Алімпіец».

09.01.2019 - 12:59 | Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца 12 студзеня ў Магілёве

Адкрыты рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 12 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе ФК «Днепр».

09.01.2019 - 11:58 | Каля 100 спартсменаў разыграе ўзнагароды рэспубліканскага турніру па боксе памяці Генрыха Рыўкіна ў Магілёве

X адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна пройдзе 15-19 студзеня ў Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прыме СК «Алімпіец», паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.