Рус Бел Eng 中文

Больш за 2,4 тыс. чалавек звярнулася па меддапамогу ў Магілёве па прычыне ўкусаў кляшчоў

За сем месяцаў бягучага года ва ўстановы аховы здароўя Магілёва з нагоды ўкусаў кляшчоў звярнулася 2 412 чалавек, з іх 28% – дзеці да 17 гадоў, паведамілі карэспандэнту сайта ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў вырасла ў 1,4 раза: пацярпела 1696 чалавек, у тым ліку 1001 дзіця.

Напярэдадні грыбнага сезону і наведвання лясных зон спецыялісты нагадалі аб неабходнасці захавання мер прафілактыкі ад нападу кляшчоў. «Каб абараніць сябе ад крывасмокаў, трэба апранаць шчыльна прылеглае да цела адзенне з зашпіленымі на рукавах манжэтамі і штаны, запраўленыя ў боты або перахопленыя ля шчыкалатак тасьмой або гумкай. Абавязковы галаўны ўбор. Рэкамендуецца выкарыстоўваць рэпеленты: нанесці іх на адкрытыя ўчасткі цела і вопратку згодна з інструкцыяй па ўжыванні», – падкрэслілі суразмоўцы.

Калі ўсё ж клешч укусіў і пацярпелы не можа выдаліць яго самастойна, неабходна звярнуцца па меддапамогу ў паліклініку па месцы жыхарства. У вячэрні час, святочныя і выхадныя дні дарослыя павінны прыехаць у траўмапункт па адрасе Магілёў, вул. Піянерская, 15, а дзеці – у траўмапункт УАЗ «МАДБ» (вул. Бялыніцкага-Бірулі, 9).

«Зварот асоб, пацярпелых ад укусу кляшча, у лячэбную ўстанову павінен быць у першыя 72 гадзін (3 сутак), – сказалі спецыялісты. – Гэта вельмі важна для прафілактыкі лайм-барэліёзу і інфекцый, што перадаюцца кляшчамі. Усе, хто звярнуўся, атрымліваюць экстранную прафілактыку лекавымі сродкамі».

Дарэчы, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі склалі адмысловую карту, дзе пазначаны прыродныя ачагі захворвання на лайм-барэліёз у Магілёве і Магілёўскім раёне. З ёй варта азнаёміцца перад паходам у лес.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая