Рус Бел Eng 中文

Больш за 40 дакументаў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Больш за 40 дакументаў аб супрацоўніцтве плануецца падпісаць на V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Савета Федэрацыі РФ Юрый Вараб’ёў напярэдадні пасяджэння беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.

Ён падкрэсліў, што кожны год форум дазваляе ўстанаўліваць больш цесныя кантакты, партнёрскія ўзаемаадносіны паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Удзельнікамі цяперашняга ўжо выказала жаданне стаць каля 30 расійскіх губернатараў. І іх колькасць будзе толькі расці. 

Юрый Вараб’ёў звярнуў увагу на высокую ступень гатоўнасці аб’ектаў, якія стануць пляцоўкамі для правядзення форуму рэгіёнаў. Ён выказаў упэўненасць, што ўсе неабходныя работы да пачатку значнага мерапрыемства будуць завершаны.

Намеснік старшыні Савета Федэрацыі заўважыў: праграма форуму цікавая і насычаная. Яна цалкам забяспечвае рэалізацыю асноўнай ідэі дыялогу. «Я перакананы, што мы годна і на высокім арганізацыйным узроўні правядзём гэта вельмі важнае для абедзвюх краін і народаў мерапрыемства», – падсумаваў Юрый Вараб’ёў.

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна