Рус Бел Eng 中文

Больш за 46 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне ў I паўгоддзі 2018 года

Больш за 46 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне за кошт усіх крыніц фінансавання ў I паўгоддзі 2018 года. З іх 80% – дзеці, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным упраўленні Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Так, па пуцёўках, набытых Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, паправіў здароўе 11521 чалавек.

У тым ліку з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне прайшлі 3374 чалавекі, з іх 1831 – гэта дзеці.

За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту аздароўлена 19 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку прыроўненых па льготах, 1417 чалавек з ліку непрацоўных пенсіянераў і інвалідаў, 10 студэнтаў, якія навучаюцца ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі, 180 прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, 151 дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў у суправаджэнні бацькоў.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарыстаўся 5741 чалавек з ліку тых, хто мае адпаведныя льготы. З іх 5582 падлеткі і дзеці ў складзе арганізаваных груп, 155 дзяцей ад 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў, 4 інваліды дзіцячага ўзросту (па артыкуле 18 згодна з дакументам). Іх суправаджала 630 педагогаў і бацькоў.

Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 13 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. 70 дзяцей і падлеткаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі «Беларусь» (Сочы), 70 – у санаторыі «Белая Русь» (Туапсэ). Санаторна-курортнае лячэнне таксама атрымала 6 дарослых інвалідаў (артыкул 18).

За 6 месяцаў бягучага года ў аздараўленчых лагерах у летні і міжсезонны перыяд прайшло аздараўленне 35015 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "здароўе":

19.02.2019 - 11:29 | Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады

Рэканструкцыю дзіцячай бальніцы ў Бабруйску плануюць завяршыць праз два гады. Аб’ект называюць у ліку самых значных у сацыяльнай сферы вобласці.

15.02.2019 - 09:40 | Акцыя па прафілактыцы ІППШ пройдзе ў Магілёўскай вобласці 21 лютага

Акцыя «Думай сёння, каб жыць заўтра!» па прафілактыцы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, пройдзе ў рэгіёне 21 лютага. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным скурна-венералагічным дыспансеры.

13.02.2019 - 10:34 | КДК Магілёўскай вобласці падвёў вынікі «гарачай лініі» з насельніцтвам па праблемах у сферы аховы здароўя

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правялі «гарачую лінію» па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.

Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.

12.02.2019 - 08:10 | У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю

У пік сезоннага ўздыму захворвання на ВРІ ў школах і садках Магілёва штодня адсочваюць сітуацыю. Згодна з правіламі, прыпыніць навучальны працэс могуць толькі пры ўмове, што больш за 30% школьнікаў не прыйдзе на заняткі па прычыне хваробы.

06.02.2019 - 09:57 | У Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе зарэгістравана 44 выпадкі шаленства сярод жывёл

Штогод у арганізацыі аховы здароўя Магілёўскай вобласці па аказанне медыцынскай дапамогі звяртаецца больш за 3 тыс. чалавек, якія пацярпелі ад укусаў, абдрапвання, аслюнення жывёламі. У большасці выпадкаў нельга выключыць небяспеку заражэння шаленствам.