Рус Бел Eng 中文

Больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ збярэ ў Магілёве рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». Праграма

У маладзёжнай сталіцы Беларусі 25-26 мая пройдзе рэспубліканскае свята «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». Лепшыя творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы харэаграфічнага, вакальнага, фальклорнага, інструментальнага і тэатральнага жанраў прадэманструюць сваё майстэрства на інтэрактыўных пляцоўках, выставах, святах, у тэматычных канцэртных праграмах. У мерапрыемстве прыме ўдзел больш за 600 студэнтаў беларускіх ВНУ.

Так, 25 мая запланавана акцыя «Студэнты – дзецям» з наведваннем устаноў адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У гэты ж дзень студэнты вузаў адправяцца ў Магілёўскі абласны драмтэатр. Тут адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прызёраў (2 і 3 месцы) рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі».

Святочныя мерапрыемствы працягнуцца 26 мая. На плошчы Зорак запланаваны маладзёжныя флэш-моб, уручэння спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы, інтэрактыўная праграма «Арт-Палёт-2018» і канцэрт прызёраў фестывалю «АРТ-вакацыі». Акрамя таго, у скверы 40-годдзя Перамогі будзе арганізавана шырокамаштабная прафарыентацыйная кампанія і творчыя майстэрні вузаў краіны.

Завершыцца рэспубліканскае свята вялікім гала-канцэртам з удзелам пераможцаў фестывалю «АРТ-вакацыі», які пройдзе ў абласным цэнтры творчасці. На плошчах побач разгорнецца выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Магілёўшчыны.

ПРАГРАМА 

25 мая 

14.00 – 15.00

Акцыя «Студэнты – дзецям!»

Наведванне устаноў адукацыі для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця:

Магілёўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр,

дом дзіцяці,

гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі,

абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

15.30 – 16.00

 

 

16.00 – 18.00  

Цырымонія ўзнагароджання прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі – 2018»

(УК «Магілёўскі абласны драматычны тэатр»)

Прагляд спектакля

26 мая 

10.00 – 10.30

Уручэнне спецыяльнай прэміі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы

(Плошча Зорак)

10.30 – 12.00

Маладзёжная інтэрактыўная праграма «Арт-Палёт – 2018»

Творчыя майстэрні ВНУ Рэспублікі Беларусь

(Плошча Зорак)

12.30 – 13.00

Прафарыентацыйная выстава-кансультант УПТА і УССА Магілёўскай вобласці

(пляцоўка ля ДУДА «Абласны цэнтр творчасці»)

Анонс студэнцкіх праектаў «100 ідэй для Беларусі»

(Фае 2 паверха ДУДА «Абласны цэнтр творчасці»)

13.00 – 15.00

Гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі – 2018»

(ДУДА «Абласны цэнтр творчасці»)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая