Рус Бел Eng 中文

Больш за Br500 млн. паступіла ў бюджэт Магілёўскай вобласці ў I паўгоддзі 2017 года

За 6 месяцаў 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br501,7 млн. рублёў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы пералічаны па падаходным падатку Br169,1 млн. (33,7%), акцызе Br41,1 млн. (8,2%), падатку на нерухомасць Br39 млн. (7,8%), падатку на прыбытак Br38,2 млн. (7,6%).

У дзясятку лідараў па фарміраванні бюджэту рэгіёна ўваходзяць РУП «Магілёўэнерга» (6,9% у агульных паступленнях па вобласці), ААТ «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод» (3,7%), ЗЗАТ «Бровары Хайнэкен» (2,7%) , Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам» (2%), ААТ «Магілёўхімвалакно» (1,4%), ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання» (1,1%), РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» (1,1%), філіял ТАА «Еўрагандаль» у г. Магілёве (1%), ААТ «Крычаўцэментнашыфер» (1%), ААТ «Магілёўаблхарчпрам» (0,9%).

Вышэйназванымі плацельшчыкамі за 6 месяцаў 2017 года ўнесена Br109,7 млн., што складае 21,9% агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт вобласці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая