V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 11-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Большасць узнагарод фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча атрымалі тэатры Магілёўшчыны

Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча завяршыўся ў Бабруйску. Па выніках яго конкурснай праграмы большасць узнагарод атрымалі тэатры Магілёўшчыны: абласны тэатр драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча з пастаноўкай «Кропкі на часовай восі» (у тым ліку ў намінацыях «Найлепшая рэжысура» і «Найлепшы спектакль») і Магілёўскі абласны тэатр лялек з «Сіняй-сіняй» (яна ззяла ў асобнай конкурснай праграме «Эксперымент»). Мінчане аб сабе змаглі заявіць акцёрскай ігрой: Сяргей Жбанкоў з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага атрымаў узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю (мюзікл «Пясняр»); Людміла Седаркевіч з Рэспубліканскага тэатра Беларускай драматургіі была прызнана найлепшай актрысай за галоўную ролю ў спектаклі «Медэя».

Мінулы тэатральны форум у асноўным атрымаў станоўчую ацэнку крытыкаў. Разам з тым, на думку дырэктара Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Уладзіміра Карачэўскага (ды і іншых аўтарытэтаў са свету мастацтва), яго праграму ў наступны раз варта сур’ёзна перагледзець. Сюды не павінны трапляць ўжо пабачаныя і «стомленыя» спектаклі (раней і на гэты раз іх ўключалі проста таму, што мог пакрыўдзіцца той ці іншы тэатр). Сур’ёзны якасны адбор – перш за ўсё. Ды і намінацыі, як выказаліся члены фестывальнага журы, ёсць сэнс скараціць. Каб не выходзіла «ўсім сёстрам па завушніцах».

«Фестывалем я застаўся задаволены, – рэзюмаваў знакаміты беларускі драматург і старшыня цяперашняга фестывальнага журы Аляксей Дудараў. – Некаторыя працы прымусілі задумацца. Не важна, у той бок, у які мяне вёў драматург, або ў іншы... Калі чалавек думае, ён становіцца сааўтарам тэатральнага твора. Менавіта гэта, а таксама ўменне выклікаць пачуццё спагады, абудзіць у гледача добрыя пачуцці – вось, на мой погляд, задача сучаснага тэатра».

Тэкст mogilevnews.by

 

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "культура":

13.08.2018 - 12:38 | Свята «Дзень варэння» адзначаць 19 жніўня ў Чэрыкаве

Свята-кірмаш «Дзень варэння» адбудзецца 19 жніўня на пляцоўцы каля раённага Дома культуры Чэрыкава. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.

10.08.2018 - 16:30 | Дакументальны фільм пра фестываль у Бабруйску здыме «Бі-2»

Група «Бі-2» анансавала фанатам выпуск дакументальнага кіно. Карціна будзе распавядаць аб падрыхтоўцы да фестывалю ў Бабруйску 2018-га года. Таксама пакажуць, як праходзіў фестываль.

08.08.2018 - 09:08 | Маладых літаратараў Магілёўшчыны запрашаюць прыняць удзел у конкурсе Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы»

Заяўкі на конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост дружбы» прымаюцца да 30 верасня, паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, які аказвае арганізацыйную падтрымку творчага спаборніцтва.

03.08.2018 - 11:58 | Выстава графічных работ «Птушкі Беларусі» праходзіць у Бабруйску

Выстава графічных работ «Птушкі Беларусі» праходзіць у Палацы мастацтваў Бабруйска. Серыя самадзейнай мастачкі Юліі Кравец з 26 работ прымеркавана да Года малой радзімы і дэманструе багацце прыроды нашай краіны, паведамілі ў аддзеле мастацкай творчасці ўстановы культуры.

02.08.2018 - 13:34 | Фестываль сучаснай эстраднай музыкі пройдзе ў Клічаве 17 жніўня

Раённы фестываль сучаснай эстраднай музыкі «Тэрыторыя сустрэч – 2018. І зноў спявае моладзь» адбудзецца 17 жніўня ў Клічаве.