Рус Бел Eng 中文

Бясплатныя кансультацыі юрыстаў жыхары Магілёўскай вобласці змогуць атрымаць 28 верасня

Бясплатныя кансультацыі юрыстаў можна атрымаць у Беларусі 28 верасня. Яны пройдуць у межах прафсаюзных прыёмаў грамадзян, якія сталі ўжо добрай традыцыяй, а для многіх людзей – апошняй інстанцыяй і рэальнай магчымасцю вырашыць самыя складаныя праблемы.

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусціла гэты праект у сакавіку 2015 г. – кожны апошні чацвер месяца прававыя інспектары ФПБ выязджалі ў розныя раёны краіны, прапаноўваючы бясплатную юрыдычную дапамогу. Толькі за першы год працы юрысты прынялі амаль 2 тысячы чалавек. А за 2 гады ў прававыя прыёмныя з самымі рознымі пытаннямі звярнулася больш за 7 тыс. грамадзян.

Чарговы прафсаюзны прыём грамадзян адбудзецца пасля летняга перапынку 28 верасня. Месца правядзення – арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў па ўсёй рэспубліцы, а таксама раённыя і гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў. Любы жадаючы ў кожным рэгіёне Беларусі, а таксама ў буйных гарадах і 9 раёнах сталіцы зможа бясплатна атрымаць кансультацыі юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў.

Пра час і месца правядзення прыёмаў у Магілёўскай вобласці можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: 8 0222 25 36 52.

ПЛАН-ГРАФІК прыёму грамадзян прававымі (галоўнымі прававымі) інспектарамі працы прававой інспекцыі працы ФПБ у Магілёўскай вобласці

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая