Рус Бел Eng 中文

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 жніўня павышаецца да Br213,67

У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2018 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2018 года ў памеры Br213,67. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 19 ліпеня 2018 года нумар 61, якая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новы бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае Br236,98, пенсіянераў - Br162,58, студэнтаў - Br206,89, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br135,93, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br188,95, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br231,32.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая