Рус Бел Eng 中文

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае магілёўцаў прыняць удзел у акцыі «Падары кнігу»

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса запрашае магілёўцаў прыняць удзел у акцыі «Падары кнігу». Мерапрыемства адбудзецца ў Міжнародны дзень дарэння кніг, які адзначаецца 14 лютага, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўстанове культуры.

У гэты дзень у фае бібліятэкі наведвальнікаў чакае кніжны фрымаркет па абмене выданняў на абанеменце «спатканне з кнігай усляпую», а таксама выстава асобнікаў з аўтографамі аўтараў.

Сваім з’яўленнем у 2012 годзе Міжнародны дзень дарэння кніг абавязаны школьнаму бібліятэкару і заснавальніцы сайта дзіцячай кнігі ў ЗША Эмі Бродмур. За 6 гадоў існавання свята з’явіліся свае традыцыі, звязаныя з правядзеннем кірмашоў кнігадарэння, дабрачынных акцый па зборы кніг для дзіцячых устаноў з арганізацыяй забаўляльных мерапрыемстваў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая