Рус Бел Eng 中文

Да 80-гадовага юбілею ў Магілёўскай вобласці аб’яўлена акцыя «Эстафета добрых спраў»

Да 80-гадовага юбілею ў Магілёўскай вобласці аб’яўлена акцыя «Эстафета добрых спраў», якая пройдзе ў рэгіёне з 14 снежня 2017 года да 15 студзеня 2018 года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.

У рамках праекта ў гарадах і раёнах Прыдняпроўскага краю адкрыецца шэраг сацыяльна значных і вытворчых аб’ектаў, адбудуцца творчыя конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы, дабрачынныя мерапрыемствы. Актыўныя ўдзельнікі акцыі будуць ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і памятнымі падарункамі.

Стартуе «Эстафета добрых спраў» з адкрыцця ў Магілёве новага дзіцячага садка на 240 месцаў. Урачыстае пераразанне стужачкі адбудзецца 14 снежня ў 10.00 у мікрараёне Казіміраўка.

Магілёўская вобласць з’явілася на карце Савецкага Саюза 15 студзеня 1938 года. Рашэнне аб яе ўтварэнні прыняла першая сесія Вярхоўнага Савета СССР. З гэтага часу пачаўся адлік сучаснай гісторыі Прыдняпроўскага краю.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая