Рус Бел Eng 中文

Да Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі далучылася пяць гарадоў Магілёўскай вобласці

Да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» далучылася яшчэ 20 гарадоў Беларусі. Цырымонія падпісання дэкларацыі аб далучэнні адбылася ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай сумесным дзеянням у рамках ініцыятывы.

Ад Магілёўскай вобласці ў папулярны еўрапейскі рух уліліся Быхаў, Бабруйск, Краснаполле, Мсціслаў, Слаўгарад. Яны прынялі абавязацельствы скараціць выкіды вуглякіслага газу да 30% да 2030 года і распрацаваць план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.

Усяго ў ініцыятыве ўдзельнічаюць 38 беларускіх гарадоў, якія садзейнічаюць выкананню абавязацельстваў Беларусі ў рамках Парыжскага пагаднення па змяненні клімату.

Міжнародная канферэнцыя «Пагадненне мэраў – Усход: сумесныя дзеянні ў галіне клімату і энергіі» праходзіць у Мінску з 13 па 14 снежня. У ёй прымае ўдзел больш за 150 прадстаўнікоў нацыянальных органаў улады Беларусі і краін-удзельніц пагаднення мэраў (Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны), структур Еўрапейскага саюза, міжнародных фінансавых устаноў, гарадоў-падпісантаў пагаднення ў Беларусі. Канферэнцыя праводзіцца з мэтай наладжвання эфектыўнага супрацоўніцтва мясцовых улад, грамадскіх арганізацый і нацыянальных органаў дзяржкіравання ў сферы энергетыкі і клімату. Усяго больш за 7 тыс. гарадоў і раёнаў у розных краінах ужо далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы.

Па матэрыялах БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая