Рус Бел Eng 中文

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Курыруюць праект у рэгіёне абласныя камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Сімвал мерапрыемства – чырвоныя рукавічкі, якія адлюстроўваюць імкненне дзяцей і моладзі нашай краіны акружыць клопатам, увагай тых, каму гэта асабліва патрэбна.

Валанцёрамі руху БРСМ «Добрае Сэрца» і цімураўцамі БРПА для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, дзяцей, якія знаходзяцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, шпіталях, да 8 студзеня будуць арганізаваны конкурсы, святочныя праграмы, адрасныя віншаванні. Акрамя таго, акцыя ўключае збор спартыўнага інвентара, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для дзіцячых сацыяльных устаноў.

Візітнай карткай праекта з’яўляецца своеасаблівая «Ёлка жаданняў», якая з сённяшняга дня размесціцца ў ААТ «Універмаг «Цэнтральны»» ў Магілёве. Любы наведвальнік магазіна зможа стаць добрым чараўніком і выканаць запаветную мару выхаванцаў Быхаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая