Рус Бел Eng 中文

Дабрачынны канцэрт «Падары жыццё дзецям!» пройдзе 30 лістапада ў Магілёве

Дабрачынны канцэрт «Падары жыццё дзецям!» пройдзе 30 лістапада ў Магілёве. Мерапрыемства пачнецца ў 17.00 у Доме культуры аўтазавода імя С.М. Кірава, паведаміла карэспандэнту сайта старшыня гарадскога Савета ветэранаў, заслужаны работнік адукацыі Беларусі Зінаіда Пянькова.

«У фае будуць стаяць спецыяльныя скрыні, у якія ўсе ўдзельнікі мерапрыемства змогуць унесці ахвяраванні, – адзначыла Зінаіда Пянькова. – Запрашаем усіх неабыякавых людзей, вучняў і іх бацькоў, студэнтаў і працоўную моладзь, супрацоўнікаў прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэранаў вайны і працы аказаць пасільную дапамогу хворым дзецям».

Канцэрт «Падары жыццё дзецям!» арганізаваны ў рамках аднайменнай дабрачыннай акцыі. Жадаючыя далучыцца да добрай справы таксама могуць да 15 снежня сабраць фінансавую дапамогу ў калектыве і пералічыць сродкі на разліковы рахунак: BY45BLBB30150700038162001001 ў дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Магілёўскай вобласці УНП 700038162, ОКПО 05809574 BIC BLBBBY2X. Фізічныя асобы могуць індывідуальна патэлефанаваць з гарадскога тэлефона па нумары 89022151111 (сума за злучэнне складае Br3), а абаненты МТС – набраць з мабільнага тэлефона *222*5# (велічыня ахвяравання – Br2,04).

Дабрачынны рахунак для плацяжоў праз сістэму АРІП BY25BLBB31350700038162001002. Атрымальнік: Магілёўскае абласное аддзяленне РГА «Беларускі Дзіцячы Фонд», 212030, г. Магілёў, зав. Камісарыяцкі, д. 5, к. 412, тэл. 70-77-15.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая