Рус Бел Eng 中文

Дакладнасць стварэння новых працоўных месцаў у Магілёўскай вобласці - на кантролі КДК

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за сітуацыяй на рынку працы і ходу выканання ў рэгіёне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па стварэнні новых працоўных месцаў.

Адзначана, што ў бягучым годзе ў рэгіёне адбыліся станоўчыя змены па шэрагу паказчыкаў – зменшылася колькасць зарэгістраваных беспрацоўных, скарацілася колькасць працуючых у рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці і інш.

Разам з тым мясцовымі органамі ўлады не ў поўным аб’ёме забяспечваецца выкананне задання па працаўладкаванні грамадзян на новыя працоўныя месцы на зноў створаных прадпрыемствах і вытворчасцях. Арганізацыямі вобласці дапускаюцца скажэнні статыстычнай справаздачнасцi пры адлюстраванні паказчыка выканання гэтага задання.

Па выніках кантролю Камітэта і галоўнага статупраўлення вобласці з названай справаздачнасці выключана «працаўладкаванне» 77 грамадзян.

Па выніках пасяджэння калегіі зацікаўленым унесены адпаведныя прапановы, кантроль працягваецца.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая