Рус Бел Eng 中文

Дэкада па папярэджанні парушэнняў ПДР у Магілёўскай вобласці: на кантролі ДАІ п’яныя кіроўцы, веласіпедысты і пешаходы

Дэкада па папярэджанні парушэнняў Правілаў дарожнага руху праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі па 16 верасня будуць праводзіць наглядныя і прафілактычныя мерапрыемствы па прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў, звязаных з кіраваннем машынамі ў стане ап’янення, а таксама з удзелам нецвярозых веласіпедыстаў, возчыкаў коннага транспарту і пешаходаў.

У межах дэкады праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, тэматычныя акцыі з кіроўцамі і пешаходамі, выступленні ў працоўных калектывах. Да дадзенай працы традыцыйна прыцягваюцца прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, члены добраахвотных дружын, а таксама грамадскасць.

«Штодня супрацоўнікі ДАІ на дарогах вобласці выяўляюць асоб, якія кіруюць транспартам у стане алкагольнага ап’янення, – адзначылі суразмоўцы. – З пачатку года затрымалі 1654 нецвярозых кіроўцаў. На сумленні п’яных кіроўцаў 22 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх загінула 7 чалавек і 19 атрымалі траўмы».

І хоць за кіраванне аўтамабілем ў нецвярозым стане пакаранне вельмі суровае, аднак некаторых грамадзян ні штрафы, ні страшныя лічбы статыстыкі ДТЗ не спыняюць.

Не лішнім будзе нагадаць вадзіцелям і пра адказнасць. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення прадугледжаны штраф у памеры да 100 базавых велічынь і пазбаўленне пасведчання кіроўцы на 3 гады. За паўторную вандроўку «нападпітку» на працягу года ў якасці пакарання прымяняецца спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад права ўласнасці і пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да пяці гадоў з папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў або арыштам са штрафам да 1000 базавых велічынь, а ў шэрагу выпадкаў абмежаваннем або пазбаўленнем волі да двух гадоў.

Парушэнне ПДР нецвярозым пешаходам, веласіпедыстам або возчыкам коннага транспарту цягне за сабой штраф ад 3 да 5 базавых велічынь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая