Рус Бел Eng 中文

Дэлегацыя Магілёўшчыны наведвае Курскую вобласць

У гэтыя дні праходзіць візіт дэлегацыі нашага рэгіёна на чале з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Некрашэвічам ў Курскую вобласць Расійскай Федэрацыі. Паездка з’яўляецца вынікам рэалізацыі нормаў пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве, якое падпісана ў 2016 годзе губернатарамі рэгіёнаў.

У рамках афіцыйнага візіту прадугледжаны ўдзел у XVIII міжрэгіянальным універсальным аптова-рознічным Курскім Карэнскім кірмашы і VII Сярэднерускім эканамічным форуме, а таксама сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый расійскіх рэгіёнаў, краін блізкага і далёкага замежжа, прадстаўнікамі Пасольстваў і гандлёвых прадстаўніцтваў.

Акрамя таго, у ходзе работы Курскага Карэнскага кірмашу адбудзецца падпісанне Пратакола аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Сонцаўскім раёнам Курскай вобласці і Хоцімскім раёнам Магілёўскай вобласці і супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарна-культурнай галінах.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

19.06.2018 - 12:55 | Інфармацыя па транспартным абслугоўванні гасцей і ўдзельнікаў свята «Александрыя збірае сяброў» прыбываючыміў Магілёў цягнікамі рэгіянальных ліній

З мэтай дастаўкі пасажыраў, якія прыбываюць на чыгуначны вакзал Магілёва са святочных мерапрыемстваў свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), 8 і 9 ліпеня будзе арганізавана праца дадатковых рэйсаў аўтобусаў і тралейбусаў.

18.06.2018 - 09:55 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

18.06.2018 - 09:31 | У Касцюковічах у 2019 годзе пачне працаваць новая кацельня

У Касцюковічах пабудуюць новую кацельню сумарнай цеплавой магутнасцю 10 МВт, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе РУП «Магілёўэнерга».

14.06.2018 - 13:50 | Інвестыцыйны форум «Млын поспеху» збярэ ў Магілёве больш за 500 удзельнікаў

X Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху», які пройдзе ў Магілёве 29-30 чэрвеня, збярэ больш за 500 удзельнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

14.06.2018 - 13:09 | Фестываль «Сенафэст - 2018» пройдзе на Чыгірынскім вадасховішчы 16 чэрвеня

Адкрыты фестываль «Сенафэст - 2018» пройдзе на Чыгірынскім вадасховішчы (Кіраўскі раён) 16 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.