Рус Бел Eng 中文

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2018 год

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета зацвердзілі асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўскай вобласці на 2018 год. Праект разглядаўся 26 снежня на пасяджэнні трыццаць другой сесіі аблсавета.

Прагназуемы параметр унутранага рэгіянальнага прадукту павінен скласці 103,6%, запланаванае павелічэнне паказчыка прадукцыйнасці працы – 3,6%. Таксама мяркуецца, што аб’ём экспарту тавараў павысіцца на 3%, а паслуг – на 5%. Прагнозны аб’ём прамых замежных інвестыцый – $ 75 млн. Плануецца працаўладкаваць на зноў створаныя ў рэгіёне працоўныя месцы 4490 чалавек.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая