Рус Бел Eng 中文

Другое месца на рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года - 2017» заваяваў курсант Магілёўскага інстытута МУС Максім Патарэнка

Другое месца на рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года – 2017» заваяваў курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Магілёўскага інстытута МУС Максім Патарэнка.

Юнак ў хуткім часе стане оперупаўнаважаным. На яго думку, курсант – асоба ўніверсальная. Таму ў фінале конкурсу ён імкнуўся паказаць сябе не толькі як будучага ахоўніка правапарадку, але і як творчую асобу.

Пераможцай стала студэнтка другога курса філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандра Радковіч. Трэцяе месца ў скарбонцы ў студэнта другога курса факультэта эканомікі і бізнес-кіравання Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Руслана Новікава. «Студэнта года online» вызначылі падпісчыкі гуртоў «Моладзь Беларусі» і «Знамя юнацтва» Укантакце. Найбольшую колькасць галасоў інтэрнэт-карыстальнікі аддалі за чацвёртакурсніка факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Аляксандра Дзічкоўскага.

Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года – 2017» прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы. У гэтым годзе конкурс быў аб’яднаны агульнай тэматыкай «Беларусь – крыніца натхнення». За права стаць уладальнікам ганаровага тытула папулярнага студэнцкага праекта змагаліся 10 беларускіх студэнтаў-пераможцаў рэгіянальных тураў конкурсу: найлепшыя ў вучобе, навуцы, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.

 

Па маэрыяле БЕЛТА

Фота - Марыі Белікавай

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая