Рус Бел Eng 中文

Дуэт магіляўчанак будзе выступаць у фінале нацадбору дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» пад нумарам сем

Адбылася жараб'ёўка выступленняў удзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017» у фінальным гала-канцэрце, які пройдзе 25 жніўня.

Па яе выніках дуэт Арыны Пехцеравай і Настассі Дзмітрачковай з Магілёва выйдзе на сцэну пад нумарам сем.

Фінал дзіцячага музычнага форуму адбудзецца 25 жніўня. Па традыцыі, заключны этап праекта пройдзе ў форме гала-канцэрта, убачыць які можна будзе ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Між тым сустрэчы юных артыстаў з тэлевізіёншчыкамі будуць прадаўжацца аж да фіналу. Так, у пачатку жніўня Белтэлерадыёкампанія для кожнага з 10 удзельнікаў запіша відэавізітку, якая будзе паказана перад выступленнем канкурсанта ў справаздачным канцэрце. Паводле слоў рэжысёра візітак Юрыя Ярошыка, у аснове канцэпцыі ролікаў будзе прадоўжана выкарыстанне сімволікі беларускага арнаменту, што апрабавана крыху раней пры падрыхтоўцы візітак фіналістаў дарослага конкурсу.

Таксама з кожным з фіналістаў непасрэдна на сцэнічнай пляцоўцы (а гэта будзе студыя «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі) тэлевізійныя спецыялісты абмяркуюць канцэпцыю і асаблівасці конкурснага нумара для тэлешоу. Напярэдадні фіналу ў медыяхолдынгу пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі канкурсантаў і генеральныя прагоны гала-канцэрта.

Інфармацыя аб праекце прадстаўлена на афіцыйным сайце медыяхолдынга, а таксама ў афіцыйнай групе «Еўрабачанне. Беларусь», прадстаўленай ў сацыяльных сетках.

Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацыянальнага адбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі.

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая