Рус Бел Eng 中文

Дзед Мароз і Снягурка таксама павінны плаціць падаткі – інспекцыя МПЗ Магілёўскай вобласці

Дзед Мароз і Снягурка таксама павінны плаціць падаткі. На гэта звярнулі ўвагу ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці.

Віншаваць дзяцей і дарослых З Новым годам і Калядамі казачныя персанажы могуць толькі пасля выплаты падаткаў. «Для гэтага Дзеду Марозу і Снягурцы не трэба станавіцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, – удакладнілі суразмоўцы. – Такая дзейнасць ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе. Важна да яе пачатку падаць у інспекцыю МПЗ па месцы жыхарства адпаведнае пісьмовае паведамленне і выплаціць адзіны падатак».

У Магілёве стаўка адзінага падатку за месяц складае Br90, у Бабруйску-Br85, у іншых населеных пунктах вобласці – Br60.

За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства альбо ў кантакт-цэнтр МПЗ па тэлефоне 189.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая