Рус Бел Eng 中文

Дзед Мароз і Снягурка з Бялынічаў адзначаны дыпломам другой ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе «ЁЛКА-фэст»

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся фінал аднаго з самых яркіх і відовішчных мерапрыемстваў года – VIІ рэспубліканскага агляду-конкурсу Дзядоў Марозаў і Снягурак «ЁЛКА-фэст».

Спаборніцтва праводзілася з мэтай падтрымкі традыцый і развіцця інавацый пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў, абмену вопытам арганізатараў, аўтараў і выканаўцаў гульнявых праграм і тэатралізаваных прадстаўленняў.

У фінале прынялі ўдзел 28 педагогаў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі – пераможцы і прызёры абласных этапаў спаборніцтва з усіх рэгіёнаў нашай краіны. У праграме мерапрыемства адбыўся навагодні парад-дэфіле Дзедаў Марозаў і Снягурак, музычна-харэаграфічныя выступленні і нумары арыгінальнага жанру. Ацэньваліся артыстычнасць удзельнікаў, іх уменне працаваць з залай і далучаць дзяцей у інтэрактыўную дзейнасць. Прэзентацыі канкурсантаў ацэньваліся ў дзвюх намінацыях: «Дзед Мароз і Снягурка года»і «Найлепшая сюжэтна-гульнявая праграма».

У выніку па рашэнні журы ў першай катэгорыі другое месца прысудзілі метадысту Дзянісу Руцкаму і педагогу-арганізатару ДУА «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь»г. Бялынічы»Марыне Юрчанка.

Фотаздымкі - nchtdm.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая