Рус Бел Eng 中文

Дзень бяспекі на чыгуначных пераездах пройдзе ў Магілёўскай вобласці 14 верасня

Дзень бяспекі на чыгуначных пераездах пройдзе ў Магілёўскай вобласці 14 верасня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла інспектар ААіП ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць інфармацыйна-тлумачальную працу з насельніцтвам і кіроўцамі па захаванні Правіл дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначнага палатна. Плануецца павелічэнне шчыльнасці нарадаў для нясення службы ў раёне пераездаў з мэтай выяўлення і спынення парушэнняў ПДР на дадзеных участках. У ходзе кантролю супрацоўнікамі ДАІ таксама будзе выкарыстаны скрыты кантроль за дарожным рухам на аўтамабілях грамадзянскага карыстання.

«У апошні час у вобласці адзначаецца тэндэнцыя па павелічэнні колькасці дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах і шляхах, – адзначыла суразмоўца. – Пры гэтым у шэрагу выпадкаў іх прычынай з’яўляецца невыкананне вадзіцелямі транспартных сродкаў сігналаў рэгулявання, кіраванне аўтамабілямі ў стане алкагольнага ап’янення». Толькі за апошнія некалькі месяцаў на тэрыторыі рэгіёна адбыліся 3 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх на чыгуначным палатне або пераездзе сутыкнуліся аўтамабілі і цягнікі».

Нагадаем, згодна з арт. 18.15 КаАП Рэспублікі Беларусь, парушэнне асобай, якая кіравала транспартным сродкам, правілаў праезду чыгуначнага пераезда, цягне пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2-х да 4-х базавых велічынь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая