Рус Бел Eng 中文

Дзесяць пажараў адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці

Дзесяць пажараў адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці. Не абышлося без пацярпелых, як паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, 22 верасня днём ва ўстанову аховы здароўя паступіў 47-гадовы зваршчык Быхаўскага райста. Апёкі 20% цела ён атрымаў у выніку ўспышкі газапаветранай сумесі без наступнага гарэння пры правядзенні зварачных работ у краме змешаных тавараў Быхаўскага райста ў вёсцы Новы Быхаў.

Замест водных працэдур – апёкі. Такія наступствы пажару лазні, які здарыўся 24 верасня ўдзень у вёсцы Пруды Шклоўскага раёна. 47-гадовая дачка гаспадыні смела ўступіла ў сутычку з агнём, але прайграла, атрымаўшы апёкі 17% цела. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, пашкоджана маёмасць. Магчыма, узгаранне адбылося з прычыны парушэння правілаў эксплуатацыі печы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая